У суботу на 83-м годзе жыцця памёр аўстрыйскі акцёр Максіміліян Шэл.
AFP
Агент Шэла Патрысія Баўмбаўэр заявіла, што Шэл памёр ноччу у бальніцы Інсбрука ў выніку цяжкай хваробы.
Шэл атрымаў «Оскар» за сваю ролю ў фільме «Нюрнбергскі працэс», пасля чаго яшчэ некалькі разоў быў намінаваны на атрыманне прэстыжнай акцёрскай узнагароды.
З 1985 па 2005 год Шэл быў у шлюбе з расійскай актрысай Наталляй Андрэйчанкай — зоркай фільма «Мэры Попінс, да пабачэння!».