У матчы 22-га туру чэмпіянату Іспаніі серадняк першынства «Валенсія» перамагла сёння, 1 лютага, у гасцях лідара чэмпіянату «Барселону» з лікам 3:2.
AFP, UEFA.com
Прычым каталонцы першымі павялі ў матчы (Алексіс Санчэс, 26), але высілкамі Пабла П'яці (44) і Даніэла Парэха (48) «Валенсія» выйшла наперад. Затым «Барса» зраўняла лік (Месі, 54-пенальці), але «Валенсія» забіла трэці мяч (Пака Алькасер, 59).
Гэта першы хатні матч, прайграны «Барселона», у якім забіваў Месі. Дагэгуль сіне-гранатавыя не прайгравалі матчаў на сваім полі, калі гол быў у аргенцінца. Да таго каталонцы упершыню прайгралі на «Камп Ноў» з красавіка 2012 г.
Калі заўтра «Атлетыка Мадрыд» не прайграе «Рэалу Сасьедаду» дома, а «Рэал Мадрыд» выйграе ў «Атлетыка Більбаа» ў гасцях, яны абойдуць «Барсу» ў чэмпіянаце.