21:55

Студэнтам БДУІРа плацяць за здымкі ў фільме «Авель» 40 тыс. рублёў за гадзіну, пра гэта самі студэнты, якія ўдзельнічаюць у масоўцы фільма, паведамілі сёння вечарам журналістам «Нашай Нівы».

Тыповы выгляд сметніцы каля Дома прафсаюзаў.

Тыповы выгляд сметніцы каля Дома прафсаюзаў.

Сёння здымкі на Кастрычніцкай плошчы павінны былі пачацца паўгадзіны таму, але пакуль зацягваюцца.

Таксама студэнты паведамілі, што сёння здымкі павінны скончыцца да 23:00 (здымаецца эпізод на Кастрычніцкай), бо, як сказаў іх прафорг, а 11-й вечара на Кастрычніцкай запланавана «нейкае апазіцыйнае мерапрыемства».

Плошча запоўненая пляшкамі з гарэлкай, дадаюць журналісты «НН». Паўсюль пах перагару.

Людзі ў цывільным настойліва «рэкамендуюць» журналістам, пакінуць Кастрычніцкую плошчу, бо інакш будуць затрыманні.

Ціхароў таксама шмат, здымкі пачынаюцца.

22:22

Прадзюсар фільма «Авель» Сяргей Ждановіч даў кароткае экспрэс-інтэрв'ю журналістам «Нашай Нівы» вечарам 1 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, дзе здымаюцца чарговыя эпізоды стужкі.

«Не трэба палітыкі, і ўсім стане лепей», — сказаў ён. Ён дадаў, што хоча сустрэцца з лідарам «Ляпісаў» Сяргем Міхалком і папрасіць кавалак саўндтрэка для фільма.

Ждановіч адказаў, што фільм не рэканструкцыя падзей 2010 г. (вынікаў прэх. выбараў — Плошчы), а мастацкі погляд на іх.

Ён сказаў, што «сустракаўся з Франакам Вячоркам (сцэнарыстам фільма К. Лукашэвіча «Жыве Беларусь»), каб абмеркаваць беларускую версію сваёй стужкі «Авель»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?