31 студзеня для кінастужкі «Авель», якая ствараецца па замове Міністэрства культуры, на праспекце Незалежнасці здымалі сцэну з сутыкненнем некалькіх машын. На час здымак гэты ўчастак праспекта быў перакрыты для руху.

Прадзюсар карціны Сяргей Ждановіч расказаў БелаПАН, што ганарар людзі, якія ўдзельнічаюць у масоўцы, не атрымліваюць. 

«Удзельнічаюць людзі добраахвотна, нам нават бясплатна далі магчымасць здымаць на вуліцах. Калі ж за гэта ўсё плаціць, то бюджэт фільма не вытрымае. Калі б кіно здымалася дзесьці ў Штатах, падобная сцэна каштавала б прадзюсарам мільён долараў».

Адказваючы на пытанне, чаму сцэну каля Дома ўрада здымалі без бел-чырвона-белых сцягоў, прадзюсар заявіў: «Мы маглі выбіраць, здымаць са сцягамі або без. Але нашая гісторыя не прывязана да канкрэтнай падзеі, і нават да канкрэтнага горада, мы здымаем камерцыйны праект.

У інтэрнэце ж група людзей пачала ператвараць гэтую гісторыю ў нейкі палітычны адказ фільму «Жыве Беларусь». Гэта няпраўда. Ніхто з вас не ведае, пра што фільм — гэта камерцыйная тайна. І ўсе здагадкі і домыслы, напэўна, маюць права быць, але ніякай сувязі са снежнем 2010 года няма. Мы здымаем гісторыю пра двух братоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?