У дачыненні да ўсіх 23 ўсіх фанатаў барысаўскага футбольнага клуба, што засвяціліся на фатаздымку з акцыі ў падтрымку Евромайдана, вынесеныя судовыя пастановы аб адміністрацыйным арышце, паведамляе фанацкі рэсурс belutras.by.

«Таксама ў міліцыю выклікаюць многіх хлопцаў, якія не маюць дачынення да дадзенай акцыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх вылічылі па камерах відэаназірання. Перад акцыяй хлопцы наведвалі гульню валейбольнага клуба БАТЭ. Варта адзначыць, што твараў фанатаў БАТЭ на здымку не відаць», — адзначаецца ў паведамленні.

Раней стала вядома, што двое заўзятараў клуба асуджаныя (адзін — на пяць сутак, лёс другога невядомы) і ўжо адбываюць пакаранне.

Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі выклікаюць прадстаўнікоў розных фанрухаў з'явіцца для размовы. Званкі ўжо паступалі фанатам мінскага «Дынама», БАТЭ, «Нёмана», «Мінска» і іншых каманд. «Дадзеныя сустрэчы практыкуюцца перад кожным пачаткам футбольнага сезона, але ў гэтым годзе ў сувязі з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі супрацоўнікі міліцыі паводзяць сябе больш настойліва», — адзначае belultras.by.

Справы ў дачыненні да барысаўскіх заўзятараў былі заведзеныя за несанкцыянаваную акцыю ў падтрымку Еўрамайдана: каля двух дзясяткаў фанатаў сталі на вуліцы ў лінію з транспарантамі «Трымайся, Украiна! Мы з вамі» і «Героям слава», а таксама бел-чырвона-белым сцягам. Здымак з зарэтушаванымі тварамі быў размешчаны ў інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?