Сяргей Ждановіч заявіў у інтэрв'ю Радыё Свабода, што ня ведае аўтара тэксту, які з'явіўся ў інтэрнэце.

«Магу дакладна сказаць, што гэта сцэнар несапраўдны, — кажа Ждановіч. — Больш нічога каментаваць не буду».

На пытанне, хто мог апублікаваць гэты тэкст, Ждановіч лічыць, што нехта на першым этапе падрыхтоўкі фільма ўзяў тэкст і «па-свойму» яго дапрацаваў.

Поўны сцэнар фільма «Авель» учора з'явіўся ў інтэрнэце. Гісторыя распавядае пра тое, як служба бяспекі прэзідэнта Беларусі і місіянеры з магутнай арганізацыі захавальнікаў таямніцы Каінавага знаку (авеліты) спрабуюць выратаваць свет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0