У судзе Заводскага раёна Мінска разглядаецца крымінальная справа аб забойстве кіраўніка сталічнага клуба лучнікоў-аматараў 27-гадовай мінчанкі Ганны Сардэчкінай.

Сёння ў судзе родная сястра забітай, Кацярына Сардэчкіна, распавяла, што Ганна неяк сказала ёй, што муж спрабаваў яе душыць, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Кацярына адзначыла, што сястра неаднаразова распавядала ёй пра канфлікты з мужам і яго непрыязнасць. Яна казала сястры, што пасля вяселля яе муж змяніўся — стаў больш патрабавальным і капрызным. Менавіта Ганна Сардэчкіна стала ініцыятарам скасавання шлюбу.

«Ужо пасля разводу я даведалася з размовы з сястрой, што падчас іх сумеснага жыцця былі канфлікты з рукапрыкладствам і муж спрабаваў яе душыць.

Ганна адзначыла, што хадзіла ў міліцыю, але там ёй адмовіліся дапамагчы», — распавяла Кацярына Сардэчкіна.

Яна дадала, што ў яе сястры быў абвостраны мацярынскі інстынкт: яна ўвесь час старалася знаходзіцца побач з дзіцем. Аднак яна ніколі не забараняла былому мужу бачыцца з ім.

Наадварот, сястра забітай у судзе адзначыла, што абвінавачваны практычна адмовіўся ад малога пасля разводу: часам сапраўды заходзіў, але больш глядзеў тэлевізар. Аднойчы, па словах сястры забітай, мужчына нават пагражаў дзіцяці, пасля гэтага маці спалохалася і патэлефанавала сваякам у Оршу, папярэдзіла аб тым, што яны могуць прыехаць.

***

Ганна Сардэчкіна знікла 12 жніўня мінулага года. Аб знікненні заявіў яе былы муж 1985 года нараджэння. Пазней ён прызнаўся, што задушыў Ганну і расчляніў, у гэты час у суседнім пакоі іх малы сын глядзеў мульцікі. Цела па кавалках запакаваў у пакеты і выкінуў у Цнянскае вадасховішча.

З улікам ацэнкі сукупнасці сабраных доказаў абвінавачанаму было прад'яўленае абвінавачванне ў забойстве ( ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі, караецца пазбаўленнем волі ад 6 па 15 гадоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0