З канца 1990-х стаіць у цэнтры Воршы закансэрваваным будынак былой езуіцкай калегіі. 150 гадоў там месьцілася вязьніца. Пасьля яе закрыцьця ў будынку меркавалі зрабіць мастацкі ды экалягічны музэі, адчыніць мастацкія майстэрні, кавярні. Але не было грошай. Хіба ў 2000 г., калі побач мусіў праехаць А.Лукашэнка, будынак пафарбавалі ды зрабілі больш-менш прыстойны дах. Няма фінансаў і сёньня. Старшыня гарвыканкаму Валер Шабадалаў зьвярнуўся да прадпрымальнікаў з прапановай узяць будынак калегіі (цалкам ці часткамі) у доўгатэрміновую арэнду. Замест культурнага цэнтру тут плянуюць зрабіць спартовы або забаўляльны комплекс. Ахвотных пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?