Мужчына, які выкрыкваў лозунг «Жыве Беларусь!» 1 лютага на здымках беларускага фільма «Авель», быў адпушчаны неўзабаве пасля затрымання, пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Вечарам 1 лютага стваральнікі фільма здымалі масавую сцэну — 4-тысячнае шэсце дэманстрантаў ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці. Каля ўніверсама «Цэнтральны» малады чалавек некалькі разоў выкрыкнуў лозунг «Жыве Беларусь!».

Яго адвялі ў бок, пасля здымак з'явілася інфармацыя, што ён затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?