Пра гэта паведамілі выканаўцы яго тэстаменту падчас публічнага абвяшчэння запавету Мандэлы.

Выканаўца, суддзя Дыкганг Масэнэке, падсумоўваючы запавет былога прэзідэнта і лаўрэата Нобелеўскай прэміі, заявіў, што наколькі яму вядома, ніхто не збіраецца аспрэчваць запавет Нэльсана Мандэлы.

У спадчыну Мандэлы ўваходзяць дарагі дом у Яханэсбургу, сціплы дом у яго роднай Усходне-Капскай правінцыі, а таксама даходы ад напісаных ім кніг, у тым ліку аўтабіяграфіі.

Блізкія служкі Мандэлы атрымаюць па 50 тысяч рандаў (каля 5000 даляраў) кожны. Школы, у якіх вучыўся Мандэла, атрымаюць 100 тысяч рандаў (10 тысяч даляраў).

Мандэла памёр у снежні мінулага года ў веку 95 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?