Ад 21 лістапада, ад пачатку масавых пратэстаў ва Украіне, 136 журналістаў пацярпела падчас або ў выніку выканання прафесійных абавязкаў. Такія дадзеныя Інстытута масавай інфармацыі, які адсочвае, фіксуе і правярае інфармацыю аб пацярпелых журналістах, фатографах і аператарах у час выканання імі прафесійных абавязкаў у зоне сутыкненняў пратэстоўцаў, міліцыі і цітушак ў Кіеве і іншых гарадах. Пад увагу браліся толькі выпадкі, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю, і такія, дзе журналісты атрымалі рэальныя раненні або пашкоджання тэхнікі.

Большасць журналістаў — 80 выпадкаў — пацярпелі за апошнія 2 тыдні (ад 19 студзеня да 2 лютага 2014 г.).

Найбольш журналістаў пацярпела ад збіцця міліцыяй ці байцамі «Беркута» — 54 выпадкі. 27 журналістаў атрымалі раненні ад выбуху святла-шумавых гранат, на 21 работніка СМІ нападалі цітушкі. Было зафіксавана 17 выпадкаў раненняў журналістаў ад куль, якія ляцелі з боку міліцыі на вул. Грушэўскага ў Кіеве. Таксама было 2 выпадкі, калі беркутаўцы цэлілі журналістам у камеры, аднак тыя паспявалі схавацца і кулі ляцелі міма.

 Яшчэ 19 журналістаў пацярпелі ў выніку іншых дзеянняў, напрыклад, ад цісканіны паміж міліцыяй і пратэстоўцамі, ад камянёў, якія ляцяць з розных бакоў, і ад атручвання слезацечным газам.

31-му журналісту пашкодзілі або цалкам знішчылі тэхніку — відэакамеры, фотаапараты, планшэты, флэшкі і іншае.

11 журналістаў затрымлівала або арыштоўвала міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?