ХХІ Мінская міжнародная кніжная выстава адкрылася сёння на «Белэкспа». «Наша Ніва» адправілася паглядзець на кніжныя навінкі і паралельна даведалася пра крызіс мужчынскага ўзросту, амерыканскую культуру коміксаў і кнігу ўспамінаў жонкі касманаўта Навіцкага.

Урачыстае адкрыццё выставы.

Урачыстае адкрыццё выставы.

Звычайна на адкрыццё кніжнай выставы прыходзяць міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, часам да іх далучаецца Лідзія Ярмошына. Сёлета з прадстаўнікоў урада была толькі Лілія Ананіч, яна ж разам з Чаргінцом і касманаўтам Навіцкім і перарэзала стужку на адкрыцці.

Атмасфера сёлета на выставе сонная – няма ганаровага госця: кажуць, Кітай адмовіўся, а Украіне зараз не да таго. Дарэчы, украінскі стэнд на выставе ўсё ж такі ёсць – праўда, з кніг там толькі класікі, некалькі выданняў заснавальніка інтэгральнага нацыяналізма Дзмітро Данцова, «Маскоўская атрута» і «Нацыяналізм».

«А чаму Сяргея Жадана няма?» — пытаемся ў прадстаўнікоў Украіны, тым больш Жадан якраз выпусціў новы празаічны зборнік.

«Не маглі яго ўзяць, там — мацюкі», — патлумачылі прадаўцы.

Амерыканцы ў гэтым годзе дэманструюць сваю культуру праз коміксы. 

Амерыканцы ў гэтым годзе дэманструюць сваю культуру праз коміксы. 

Запамінальных стэндаў на выставе насамрэч няшмат — напрыклад, ЗША цалкам аддала стэнд пад коміксы. Атрымалася незвычайна, дый коміксы — неад’емная частка масавай культуры ЗША, то бок лепшай магчымасці пазнаёміцца з ёй у Беларусі няма.

«Пачакайце, вы па-руску разумееце?» — спыняе нас жанчына са стэнда, прысвечанага творчасці Святланы Пяўновай.

Даведаўшыся, што мы па-руску разумеем, жанчына пачынае тлумачыць, што тут прадстаўляюць творы выдатнай пісьменніцы з Расіі, у кнігах якой можна знайсці адказы на ўсе пытанні.

«Вось кніга — «Адказы на ўсе мужчынскія пытанні», — адкрыйце яе на любой старонцы. Адкрыў. Парада на тэму, што не трэба перажываць, калі жанчына старэйшая за цябе. Такіх кніг на стэндзе не меней за дваццаць. Аказваецца, у мужчыны ёсць два крызісныя ўзросты — 25 і 40 гадоў. Шмат каму гэтыя кнігі быццам дапамаглі. На развітанне нам выдаюць паперку з цытатай з трылогіі «Ёсць у жыцці шчасце?», якая пачынаецца словамі: «У жыцці можна мець тое, што табе дазваляюць, а можна тое, чаго ты хочаш».

Лепей за ўсіх на выставе прадстаўлена Расія — агромністы стэнд «Кнігі Расіі» ўяўляе з сябе лабірынт, разбіты на прадстаўніцтвы розных выдавецтваў. Шмат так званай «духоўнасці» — над сталом выдавецтва «Руская праўда» вісіць дзіўная прапанова па зніжках: «Купіце тры кнігі па цане чатырох, і чацвёртую атрымайце бясплатна». На стэндзе спецыфічныя кнігі — «Хто кіруе Амерыкай?», «Укрыжаваная Расія» і «Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка — Першы прэзідэнт Беларусі».

«А што, ў Расіі ёсць «няпраўда»?» – пытаецца дзядок у прадаўцоў.

«Пакуль яшчэ ёсць» – сур’ёзна адказваюць яны.

Беларускіх стэндаў таксама хапае — праўда, без выдавецтва «логвінаЎ» стала сумней. Затое «Тэхналогія», «Кніжны салон», выдавец Зміцер Колас і «Гайсак» з часопісам Arche. Самыя прывабныя выданні — шыкоўныя альбомы «Партрэты Радзівілаў» і «Краіна Беларусь».

Цікава выглядае стэнд Таджыкістана: ён болей, чым на палову, складаецца з твораў, прысвечаных Эмамалі Рахмону. У асартыменце ёсць альбом «Наш прэзідэнт Эмамалі Рахмон», некалькі біяграфій Рахмона і збор твораў Рахмона ажно ў шасці тамах.

Самай яскравай падзеяй стала прэзентацыя праекта «У пошуках страчанага» — на другім паверсе размешчана выстава з экспазіцыі будучага музея Першай сусветнай вайны, там жа можна паназіраць за поўным працэсам стварэння гравюр, паслухаць духавы аркестр Вілейкі і паглядзець рэтра-фота Мінска.

Тут жа збіралі грошы на «Завяршэнне капліцы-помніка Святога Барыса і Глеба і ўзвядзення званіцы», па англійску гэта надпіс гучаў больш лаканічна: «For Money».

Але галоўнай падзеяй дня стала прэзентацыя кнігі жонкі касманаўта Алега Навіцкага «Голас сэрца. Дзённік жонкі касманаўта», у якой Юлія Навіцкая апісала свае адчуванні і думкі ўвесь той час, пакуль яе муж рыхтаваўся да палёту, і час, які ён правёў у космасе.

«Звярніце ўвагу, на вокладцы — сцяг Беларусі, які пабываў у космасе і які мы пасля падарылі Аляксандру Лукашэнка».

Кажуць, Роскосмас спачатку быў супраць назвы «Голас сэрца», таму назву абралі кампрамісную. «Гэта рэдкі выпадак — погляд на праблему праз прызму адчуванняў жанчыны», — кажа Юлія Навіцкая.

Выставу адкрываў Дзяржаўны камерны аркестр. 

Выставу адкрываў Дзяржаўны камерны аркестр. 

Музыкі вілейскага духавога аркестра. 

Музыкі вілейскага духавога аркестра. 

Стэнд Велікабрытаніі. 

Стэнд Велікабрытаніі. 

Прадстаўнікі Венесуэлы. 

Прадстаўнікі Венесуэлы. 

Стэнд Ізраіля. 

Стэнд Ізраіля. 

Стэнд КНР. 

Стэнд КНР. 

Пасля цырымоніі афіцыйнага адкрыцця кнігі на стэндзе Кітая разгарнулі на старонках з выявамі сустрэч Лукашэнкі і кітайскіх чыноўнікаў. 

Пасля цырымоніі афіцыйнага адкрыцця кнігі на стэндзе Кітая разгарнулі на старонках з выявамі сустрэч Лукашэнкі і кітайскіх чыноўнікаў. 

Кніжны распродаж. 

Кніжны распродаж. 

Стэнд выдавецтва «Тэхналогія». 

Стэнд выдавецтва «Тэхналогія». 

Акцыя ад выдавецтва «Русская правда». 

Акцыя ад выдавецтва «Русская правда». 

Стэнд Азербайджана быў самым пустым на ўсёй выставе. 

Стэнд Азербайджана быў самым пустым на ўсёй выставе. 

Стэнд мінскага выдавецтва «Книгоградъ». 

Стэнд мінскага выдавецтва «Книгоградъ». 

Прадстаўніцтва Турцыі. 

Прадстаўніцтва Турцыі. 

Першы дзень выставы наведаў Вадзім Гігін. 

Першы дзень выставы наведаў Вадзім Гігін. 

На кніжнай выставе можна набыць не толькі кнігі. 

На кніжнай выставе можна набыць не толькі кнігі. 

Людзі гуляюць у настольную гульню на выставачным стэндзе ЗША. 

Людзі гуляюць у настольную гульню на выставачным стэндзе ЗША. 

Стэнд Выдавецтва беларускага экзархата. 

Стэнд Выдавецтва беларускага экзархата. 

Стэнд Выдавецтва беларускага экзархата.

Стэнд Выдавецтва беларускага экзархата.

Стэнд Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Стэнд Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Кнігі на стэндзе Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Кнігі на стэндзе Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Стэнд Ірана. 

Стэнд Ірана. 

Старонка, вырабленая рукапіснай майстэрняй Юрыя Храпая з Украіны. 

Старонка, вырабленая рукапіснай майстэрняй Юрыя Храпая з Украіны. 

Стэнд тыпаграфіі «Макарава і К». 

Стэнд тыпаграфіі «Макарава і К». 

Прэзентацыя «Энцыклапедыі БФСТ Дынама». 

Прэзентацыя «Энцыклапедыі БФСТ Дынама». 

Першы дзень выставы быў надзіва сонны. Калі раней Кніжная выстава была адметнай падзеяй, то цяпер яна выглядае як планавае мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?