Грамадзяне Беларусі могуць даведацца аб гатоўнасці свайго пашпарта да выдачы пры дапамозе SMS-паведамлення.

Падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў аказваюць паслугу па інфармаванні грамадзян праз SMS-паведамленні на мабільны тэлефон аб гатоўнасці да выдачы дакументаў, у тым ліку пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчання на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, праязнога дакумента.

Такім чынам, напрыклад, грамадзянін, якія чакае выдачы або абмену свайго пашпарта, можа пры афармленні адпаведнай заявы пазначыць свой поўны нумар мабільнага тэлефона, на які будзе дастаўлена паведамленне аб гатоўнасці, і прадаставіць квітанцыю аб аплаце паслугі.

Кошт такой паслугі — Br1,5 тыс. за паведамленне.

Пры аплаце неабходна пазначаць у якасці атрымальніка — ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама наступныя рэквізіты пазабюджэтнага рахунку ГУУС: р/р 3632900417019 у аддзяленні 539 ААТ «Белінвестбанк», код 739; УНП 100582346; ОКПО 14659518.

Ва ўпраўленні адзначылі, што ў выпадку знаходжання тэлефона не ў зоне дасягальнасці або ў выпадку збояў у сетцы аператараў мабільнай сувязі, а таксама выкарыстання несертыфікаванага абсталявання дастаўка паведамлення не гарантавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?