Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч змяніў рэгламент Кабінета міністраў і даручыў першаму віцэ-прэм'еру Сяргею Арбузаву выконваць паўнамоцтвы прэм'ер-міністра.

Адпаведны ўказ размешчаны на сайце прэзідэнта.

Януковіч адмяніў 1, 3 і 4 пункты 10-га параграфа 2 часткі рэгламенту Кабміна (дзе выпісаныя прынцыпы кіраўніцтва ўрадам у выпадку адсутнасці прэм'ера).

«Першаму віцэ-прэм'ер-міністру Сяргею Арбузаву ажыццяўляць … паўнамоцтвы прэм'ер-міністра Украіны згодна з вызначаным Кабінетам міністраў Украіны размеркаваннем паўнамоцтваў», — гаворыцца ва ўказе.

Як вядома, 28 студзеня Мікалай Азараў падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра.

У адмененых пунктах рэгламенту прадугледжвалася, што пры адсутнасці прэм'ера ў сувязі з хваробай, адпачынкам і камандзіроўкай, урадам кіруе першы віцэ-прэм'ер, і вызначаліся паўнамоцтвы, якія ён можа выконваць.

У прыватнасці, пры адсутнасці прэм'ера ўрад не мог прымаць рашэнняў, якія вызначалі б канцэптуальныя асновы дзяржпалітыкі, і іншыя важныя рашэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?