Пастановай Савета міністраў Беларусі № 89 ад 31 студзеня 2014 года зацверджаны пералік месцаў масавага знаходжання грамадзян у Мінску, якія падлягаюць абавязковаму абсталяванню сродкамі сістэмы відэаназірання за станам грамадскай бяспекі.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, у пералік увайшлі некаторыя аўтазаправачныя станцыі, бары, начныя клубы, казіно, бізнес-цэнтры, гасцініцы (у тым ліку гасцінічныя комплексы «Юбілейны», «Турыст» і «Алмаз»), гульнявыя ўстановы, закусачныя і кафэ, рэстараны, піцэрыі, гандлёвыя цэнтры.

Абавязковаму абсталяванню сістэмамі відэаназірання таксама падлягаюць буйныя ўнівермагі і ўніверсамы горада, сярод іх «Беларусь», ЦУМ «Мінск», ГУМ, «Цэнтральны», «Еўрапейскі», «Першамайскі», «Валгаград» і іншыя.

Пастанова была прынята на падставе падпункта 12.3 пункта 12 указа прэзідэнта № 527 ад 28 лістапада 2013 года «Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэаназірання ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку» і набыла моц 1 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?