Распачата крымінальная справа па факце нанясення ўрону дзяржаве пры мадэрнізацыі ААТ «Віцебскдрэў», паведаміў журналістам 7 лютага ў Мінску генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

Паводле яго слоў, у межах расследавання будуць устаноўлены вінаватыя і вызначана сума нанесенага ўрону, а таксама высветлена прычына, па якой прадпрыемства не было ўведзена ў строй ва ўстаноўленыя тэрміны. 

Цяпер у межах гэтай крымінальнай справы праводзіцца пракурорская праверка, сказаў Канюк. 

Ён заявіў, што Генпракуратура сёння мае намер надаваць павышаную ўвагу пытанням рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў у краіне, а таксама барацьбе з безгаспадарлівасцю. 

Пры гэтым генпракурор паабяцаў, што «ніякага палявання на ведзьмаў не будзе». 

31 студзеня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб стане і перспектывах развіцця арганізацый канцэрна «Беллеспаперапрам». Ён рэзка раскрытыкаваў чыноўнікаў за зрыў тэрмінаў мадэрнізацыі «Віцебскдрэва» і запатрабаваў прааналізаваць урон у межах крымінальнай справы. 

Звяртаючыся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кабякова, Лукашэнка даручыў: «Запрасіце генеральнага пракурора і даручыце ў межах крымінальнай справы разгледзець усе пытанні і палічыць страты. Са мной узгадняць не трэба. Калі трэба за кімсьці сачыць аператыўна, саджаць у следчы ізалятар — саджайце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?