Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча з'явілася ў снежні 2010 года Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў з удзелам бізнэсоўца Паўла Бераговіча. Прэмія надаецца ў тых жанрах, у якіх пісаў Максім Багдановіч: паэзія, проза і мастацкі пераклад. Прычым аўтар на момант вылучэння павінен быць маладзейшы за 35 гадоў.

Сёлета ў склад журы ўвайшлі Валянцін Акудовіч, Павел Анціпаў, Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Павел Бераговіч, Марыя Мартысевіч, Уладзімір Някляеў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч і Наталка Харытанюк.

У спіс уключаныя наступныя аўтары і кнігі:

Проза

1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.

2. Зміцер Гуд. Поўдзень-3. — Мінск: «Галіяфы», 2013.

3. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.

4. Павел Капанскі. Жыццё з вялікай літары Ж. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.

5. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: «Кнігазбор», 2013.

6. Сцяпан Стурэйка. Разрушыцель. — Мінск: «Твой стыль» [электроннае выданне], 2013.

 

Паэзія

1. Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: «Кнігазбор», 2013.

2. Кацярына Глухоўская. Калі дрэвы растуць з галавы. — Мінск: «Галіяфы», 2013.

3. Вольга Гронская. АдВольная міфалогія. — Мінск: «Харвест», 2013.

4. Дзмітры Дзмітрыеў. Ліра спіралі. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

5. Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Парасонечнасць. — Мінск: Кнігазбор, 2013.

6. Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: «Кнігазбор», 2013.

7. Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

8. Вольга Чайкоўская. Эратычны алфавіт. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.

 

Пераклад

1. Вольга Гапеева: Роберт Вальзер. Шпацыр. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

2. Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцця. Ільма Ракуза. Перакрэсліць усё. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

3. Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея. — Мінск: «Кнігазбор», 2013.

4. Сярж Мядзведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

Шорт-ліст прэміі будзе абвешчаны 17 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?