У склад участковых выбарчых камісій, сфарміраваных для працы на мясцовых выбарах, уключаны 23 прадстаўнікі чатырох апазіцыйных партый, у той час як усяго яны вылучалі 372 чалавек.

У прыватнасці, як паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, у склад участковых камісій уключана 12 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» (вылучалі — 186), шэсць — Партыі БНФ (64), тры — Аб'яднанай грамадзянскай партыі (118), два — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) (чатыры).

Паводле слоў Лазавіка, колькасць уключаных ва ўчастковыя камісіі прадстаўнікоў апазіцыйных партый знізілася ў параўнанні з папярэднімі выбарамі. Гэта ён тлумачыць некалькімі фактарамі. Па-першае, знізілася колькасць саміх партый, якія вылучалі сваіх прадстаўнікоў у камісіі. Па-другое, апазіцыйныя партыі доўга не маглі вызначыцца, ісці ім на выбары ці не, а таксама чым на іх займацца, калі забаронена агітаваць за байкот.

«Напэўна, іх заявы і ўлічваліся пры фарміраванні выбарчых камісій. Бо камісіі — галоўны арганізатар выбараў, які працуе і з самімі кандыдатамі ў дэпутаты, і з выбаршчыкамі. Калі фарміруюцца выбарчыя камісіі, то яны павінны арганізоўваць, а не разбураць выбарчы працэс», — сказаў Лазавік.

Сакратар Цэнтрвыбаркама таксама адзначыў, што некаторыя партыі ставілі задачу даказаць, што выбары ў Беларусі нічога не значаць, і калі б не была забаронена агітацыя за байкот выбараў, заклікалі б не хадзіць на ўчасткі для галасавання.

Усяго на мясцовых выбарах было ўтворана 6.170 выбарчых камісій, у склад якіх увайшло 67.069 чалавек.

Мясцовыя выбары адбудуцца 23 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?