Увечары 7 лютага тысячы дэманстрантаў абклалі прэзідэнцкі палац у Сараеве — сталіцы Босніі і Герцагавіны. Яны пачалі закідваць яго бутэлькамі з запальнай сумессю. Частцы паліцэйскага спецназа ўдалося адціснуць пратэстоўцаў, і тады нападу падвергся комплекс будынкаў урада.

Машыны каля прэзідэнцкага палаца ў Сараеве

Машыны каля прэзідэнцкага палаца ў Сараеве

Дэманстранты каля прэзідэнцкага палаца ў Сараеве.

Дэманстранты каля прэзідэнцкага палаца ў Сараеве.

Тузла, 7 лютага

Тузла, 7 лютага

Тузла, 7 лютага

Тузла, 7 лютага

Тузла, 7 лютага

Тузла, 7 лютага

Тузла, 6 лютага

Тузла, 6 лютага

Сараева, 7 лютага

Сараева, 7 лютага

Тузла, 7 лютага

Тузла, 7 лютага

Тузла, 7 лютага

Тузла, 7 лютага

З надыходам цемры на вуліцах Сараева засталіся групы моладзі, якія ўступілі ў сутычкі з паліцыяй. Прэзідэнцкі палац гарэў некалькі гадзін, і пажар ніяк не ўдавалася патушыць. Колькасць пацярпелых у Сараева дасягае некалькіх дзясяткаў чалавек, як з боку пратэстоўцаў, так і з боку праваахоўных органаў.

Раней у той жа дзень былі разгромленыя і спалены будынкі рэгіянальных адміністрацый у Тузлы і Мостары.

Дэманстрацыі ў Босніі і Герцагавіне працягваюцца ўжо трэці дзень, але раней яны насілі мірны характар. Пратэстоўцы патрабуюць ад урада неадкладных захадаў па эканамічным аздараўленні краіны, у якой беспрацоўе дасягае 40 адсоткаў.

Прэзідэнт Жыўка Будзімір звярнуўся да грамадзян з просьбай спыніць беспарадкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?