ria.ru

Сёння сцяг Алімпіяды ў Сочы неслі першая жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова, двухразовы алімпійскі чэмпіён хакеіст Вячаслаў Фяцісаў, дырыжор Валерый Гергіеў, рэжысёр Мікіта Міхалкоў, шасціразовая алімпійская чэмпіёнка па канькабежным спорце Лідзія Скоблікава, актрыса Чулпан Хаматава, журналістка Анастасія Папова і кіберспарстмен Алан Енілееў.

Цікава, што Валянціна Церашкова ніколі не хавала свае беларускае паходжанне, казаўшы, што ў дзяцінстве размаўляла па-беларуску.

«Мая мама родам з вёскі Ерамееўшчына цяперашняга Дубровенскага раёна, а тата — з-пад Магілёва, — распавядала Церашкова. — Бацькі выехалі ў Цэнтральную Расію ў пачатку ХХ стагоддзя, бо дома не маглі пракарміцца.

Усе мае бабулі гаварылі па-беларуску, спявалі беларускія песні. З мяне самой у Яраслаўлі пасмейваліся, калі замест «открой дверь» гаварыла «адчыні дзверы».

Журналісты тэлеканала «Россия-24» у сацыяльных сетках таксама паведамляюць, што раней іх калегу журналістку Анастасію Папову затрымлівалі ў Мінску ў красавіку 2011 года «за спробу здымаць у мінскім метро» адразу пасля выбуху.

Журналістка вядомая сваёй працай у Сірыі.

За фільм пра сітуацыю ў гэтай краіне яна атрымала ўзнагароду Уладзіміра Пуціна.