На Алімпіядзе-2014 у Сочы нарвежка Марыт Б'ёрген стала чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, перамогшы ў лыжных гонках— скіятлоне (7,5 км класічным стылем, 7,5 км - вольным стылем) з вынікам 38 хвілін 33,6 секунды.

фота з фб Рустэма Адагамава

фота з фб Рустэма Адагамава

У Ванкуверы-2010 яна выйграла тры залатыя медалі.

Другой сёння стала шведка Шарлота Кала (адставанне +1,8), трэцяй — яшчэ адна нарвежка Хайдзі Венг (+13,2).

Беларуска Алена Саннікава — 53-я (+5.36,1) сярод 61 удзельніцы.

Такім чынам, у Нарвегіі ўжо 3 медалі — усе рознай вартасці — пасля 2 відаў праграмы Гульняў у Сочы. У сноўпстале нарвежац Стале Санбек заваяваў срэбра, а золата выйграў амерыканец Сэйдж Катсенбург.

У 14:30 пачнуцца спаборніцтвы на 5 000 метраў у канькабежным спорце у мужчын. Трансляцыя на Беларусь-5. Тут беларусаў няма.

А 17:30 спаборніцтвы па біятлоне ў мужчын (спрынт, 10 км). Трансляцыя на Беларусь-2. Зборную Беларусі будуць прадстаўляць Уладзімір Чапелін (выйдзе на трасу 19-м), Сяргей Новікаў, які ў Ванкуверы-2010 заваяваў срэбра (выйдзе 50-м на дыстанцыю), Яўген Абраменка (61) і Юрый Лядаў (80).

Увечары будуць разыграныя ўзнагароды ў могуле (фрыстайл).Тут беларусак няма.

У нядзелю будуць разыграныя сем камплектаў узнагарод, у тым ліку пройдзе жаночы спрынт у біятлоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0