Трэнер-селекцыянер казахстанскага «Актабэ» Андрэй Мірашнічэнка распавёў аб прычынах скасавання кантракту з беларускім паўабаронцам Ржнанам Брэсанам.

«Мы запрасілі Брэсана як высокакваліфікаванага футбаліста на пазіцыю гульца сярэдзіны поля, хоць у нас на гэтай пазіцыі ёсць гульцы не горшы за яго. Але мы хацелі стварыць спартыўную канкурэнцыю, а ён яе не вытрымаў. Са слоў самога футбаліста, ён хацеў мець пастаянную гульнявую практыку, але галоўны трэнер такую гарантыю яму не даваў. Так што, у сувязі з сыходам Брэсана, кардынальных змен у складзе не адбылося. На гэтую пазіцыю ў нас у камандзе прэтэндуюць 4-5 футбалістаў. Селекцыйная праца працягваецца. Будзем шукаць гульцоў для ўзмацнення каманды. Сыход Брэсана не стаў вялікай стратай і ніякім чынам не адбіўся на трэніровачным працэсе. Як гаворыцца, атрад не заўважыў страты байца. Хлопцы ў добрым настроі працягваюць займацца ў ранейшым рэжыме», — распавёў Мірашнічэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?