7 лютага ў сталічным клубе Re:Public адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў музычнай прэміі «Даём рады», якую праводзіць Еўрарадыё.

Па выніках галасавання найлепшым гуртам 2013 названы «Ляпіс Трубяцкі». Акрамя таго, іх кліп «Месяц» перамог у намінацыі «Музычнае відэа — 2013».

Лепшым альбомам стаў «Чорная панна» фолк-метал-гурту Litvin Troll, «Сінглам-2013» названа песня «Гуантанама» ад Nizkiz. Найлепшы сольны выканаўца — Зміцер Вайцюшкевіч.

«Музычным праектам — 2013» Еўрарадыё лічыць «Джазавыя суботы ля ратушы», «Фестывалем-2013» — міжнародны фестываль фолк-музыкі «Камяніца». Прэмію «Дэбюту-2013» атрымала каманда Tonqi xod. У новай намінацыі — «Замежны альбом-2013» — перамагла пласцінка Right Thoughts, Right Words, Right Action групы Franz Ferdinand.

Спецыяльны прыз клуба Re:Public «Самы шалёны канцэрт года» адміністрацыя ўстановы ўручыла брытанскай камандзе Enter Shikari.

Акрамя таго, былі ўручаныя ўзнагароды ў несур'ёзных намінацыях. Так, кіраўнік студыі «Осмас» Павел Юрцэвіч перамог у катэгорыі «Няздзейсненая надзея — 2013. Рэдкая птушка даляціць да сярэдзіны танцпляца».

Прэміяй імя Алісы Жыдовіч ўзнагароджаныя журналісты Зміцер Безкаравайны і Таццяна Заміроўская.

Узнагарода ў катэгорыі «Непатапляльная легенда» дасталася групе N.R.M. У намінацыі «Каляка-маляка» — 2013» перамагла вокладка альбома «Чорная панна» гурту Litvin Troll, неверагодна падобная да вокладкі дыска брытанцаў Paradise Lost «Tragic Idol».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?