Першы Нацыянальны ўкраінскі тэлеканал забараніў усім украінскім СМІ выкарыстоўваць у сваёй працы словы «Алімпіяда», «Алімпійскія гульні» і лозунг міжнародных спаборніцтваў — «Хутчэй, вышэй, мацней».

Пра гэта гаворыцца ў звароце да прадстаўнікоў украінскіх СМІ, паведамілі ў прэс-службе Першага Нацыянальнага.

«Згодна з абмежаваннямі Міжнароднага Алімпійскага камітэта і з мэтай недапушчэння парушэнняў падчас паказу ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульняў НТКУ, як афіцыйны вяшчальнік Алімпіяды-2014 на тэрыторыі Украіны, заклікае не здзяйсняць несанкцыянаваных трансляцый спаборніцтваў любымі трэцімі асобамі і не здзяйсняць супрацьпраўных дзеянняў, звязаных з трансляцыяй», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама НТКУ адзначае, што тэлекампанія і іншыя ўпаўнаважаныя на гэта арганізацыі «ажыццяўляць маніторынг эфіраў тэлеканалаў у дачыненні да выканання выключных правоў НТКУ на тэлевізійную трансляцыю або паказ Алімпійскіх гульняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?