У нядзелю, 9 лютага, у 12:00 (13:00 па Мінску), на Майдане Незалежнасці ў Кіеве пройдзе Дзясятае Народнае веча (першае прайшло 24 лістапада).

Веча пачнецца з набажэнства з удзелам прадстаўнікоў усіх канфесій. Падчас веча прадугледжваюцца выступы лідараў апазіцыі, а таксама грамадскіх актывістаў Таццяны Чарнавіл і Аляксея Гараня.

Пасля афіцыйнай часткі на Майдане выступяць ўкраінскія гурты. Таксама чакаецца выступ польскага гурту «Тарака», які напісаў адзін з хітоў аб Майдане «Падай руку Украіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?