На Майдане Незалежнасці стартавала юбілейнае, дзясятае Народнае Веча.

Фота Асмана Пашаева.

Фота Асмана Пашаева.

На «народнае веча» прыйшлі больш за 70 тыс. чалавек, перадае AFP. Многія прыйшлі з парасонамі ў падтрымку тэлеканала «Дождж», трансляцыя якога заўтра, 10 лютага, можа быць адключаная на ТриколорТВ.

Веча пачалося з агульнай набажэнства з удзелам усіх канфесій. Прадстаўнікі праваслаўя нагадалі, што сёння Царква пачынае падрыхтоўку да Вялікага паста і заклікалі ўсіх, у тым ліку і чыноўнікаў да пакаяньня.

Прамаўляюць прадстаўнікі апазіцыйных сілаў.

Як адзначыў у сваім выступе актывіст Ігар Луцэнка, «Майдану трэба сфармаваць легітымныя органы ўлады, каб ўмець і здолець сябе абараніць, cфармаваць сілу, якая зможа абараніць нашу рэвалюцыю».

Паводле яго слоў, «улада і тыя сілавікі, што яго дапытвалі, не могуць паверыць, што ва Украіне могуць і павінна быць некарумпаваная ўлада і некарумпаваныя суды».

У сваю чаргу актывістка і журналістка Таццяна Чарнавіл заявіла: «Я ведаю, што вельмі нас баіцца Януковіч, нас баіцца Пуцін».

«Яны не прывыклі мець справу з такімі, як мы. Яны нас не ведаюць. Мы падняліся за сваю краіну, за свае сем'і, дзяцей. Таму яны нічога не могуць з намі зрабіць ужо некалькі месяцаў».

***

Пасля завяршэння Веча для ўдзельнікаў Майдана выступяць ўкраінскія музычныя групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?