У нядзелю, на Зімовых Алімпійскіх гульнях, у першай палове дня былі разыграныя тры камплекты ўзнагародаў.
У горных лыжах у хуткасным спуску перамог аўстрыец Маціяс Маер з вынікам 2.06,23. Хрыстаф Інерхофер (Італія) заваяваў срэбра, у Х'еціля Янсруда (Нарвегія) — бронза.
У спаборніцтвах па слоўпстайле (сноўборд) перамагла амерыканка Джэймі Андэрсан — 95,25. Эні Рукаярві з Фінляндыі заваявала срэбра (92,50), Джэні Джонс (Вялікабрытанія) — бронзу (87,25).
У скіятлоне (лыжных гонках) алімпійскім чэмпіёнам стаў швейцарац Дарыа Калонья, другім стаў швед Маркус Хельнер, трэцім — нарвежац Марцін Ёнсруд Сундбю.
Нарвегія лідзіруе ў агульным медальным заліку, спартсмены гэтай краіны заваявалі 6 медалёў (2, 1, 3). У ЗША — тры медалі: (2, 0, 1).
Зол. | Срэб. | Бронза | Усяго | |
Нарвегія | 2 | 1 | 3 | 6 |
ЗША | 2 | 0 | 1 | 3 |
Канада | 1 | 1 | 1 | 3 |
Германия | 1 | 1 | 1 | 3 |
Аўстрыя | 1 | 1 | 0 | 2 |
Швейцарыя | 1 | 0 | 0 | 1 |
Швецыя | 0 | 2 | 0 | 2 |
Італія | 0 | 1 | 0 | 1 |
Фінляндыя | 0 | 1 | 0 | 1 |
Брытанія | 0 | 0 | 1 | 1 |
Чэхія | 0 | 0 | 1 | 1 |
Сёння вечарам пройдзе біятлонны спрынт у жанчын і завершацца камандныя спаборніцтвы па фігурным катанні.
Таксама сёння пройдзе забег на 3 000 м у жанчын-канькабежак і спаборніцтвы па скачках на лыжах з сярэдняга трампліна.