Сёння 55 годдзе святкуе адзін з найпапулярнейшых беларускіх бардаў — Віктар Шалкевіч. У сваёй творчасці спадар Віктар заўжды спалучаў тонкую лірыку і надзвычайную іронію, ягоныя песні заўжды знаходзілі свайго слухача не толькі сярод аматараў бардаўскай песні, але і сярод прыхільнікаў блюза і танга.

Да таго ж, відаць ніхто з беларускіх спевакоў, не змог настолькі дакладна паказаць беларускую рэчаіснасць — сумную і вясёлую, страшную і смешную.

Апроч таго Віктар Шалкевіч выдатны акцёр і шоўмэн – ягоная прысутнасць надала папулярнасці і стала самым яскравым момантам спектакля Купалаўскага тэатра «Местачковае кабарэ».

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў і зычыць спадару Віктару здароўя, натхнення і творчасці!

А павіншаваць барда з юбілеем можна: 15 лютага. 19:00 Палац культуры ім. Шарко (вул. Уральская, 3) — бард, актор і гумарыст Віктар Шалкевіч з новымі і лепшымі песьнямі да свайго 55-годзьдзя і да дня ўсіх закаханых!

Квіткі на канцэрт Віктара Шалкевіча можна набыць: пераход Я.Коласа, каса к/з Мінск, каса ДК МТЗ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?