Сёння, 9 лютага, на Зімовых Алімпійскіх гульнях разыграныя восем камплектаў узнагародаў.

Апошняя ўзнагарода дня — золата паляка Каміля Стоха, gazeta.pl

Вынікі першай паловы дня, а таксама расійская каньбежка зладзіла выпадковы стрыптыз на фінішы. Беларусы верылі ў медаль Домрачавай, але Дар'я фінішавала ў спрынце толькі дзявятай.

У спаборніцтвах па санным спорце перамог немец Фелікс Лох. Расіянін Альберт Дземчанка заваяваў срэбра, а італьянец Армін Цогелер — бронзу.

Зборная Расіі бліскуча выйграла камандныя спаборніцтвы па фігурным катанні, а яе яркая прадстаўнічка Юлія Ліпніцкая стала самай юнай прадстаўніцай Расіі і СССР на Алімпійскіх гульнях. Дзяўчыне — на момант перамогі было 15 гадоў і 249 дзён.

Ужо позна вечарам спаборніцтвы на сярэднім трампліне (к-95) выйграў паляк Каміль Стох (з вынікам 105,5+103,5),

славенец Петер Прэвц заваяваў срэбра, у Андэрса Бардаля з Нарвегіі — бронза. Такім чынам Нарвегія ўжо мае сем медалёў Алімпіяды.

У панядзелак на Алімпіядзе будзе разыграна чатыры камплекты ўзнагародаў:

на 500 м у канькабежным спорце (мужчыны), шорт-трэку (мужчыны, 1 500 м), горных лыжах (слалам, суперкамбінацыя, жанчыны), пройдзе біятлонная гонка пераследу ў мужчын. Беларусы бягуць.

Вынікі двух дзён Алімпіяды:

   Зол. Срэб. Бронза Усяго
Нарвегія 2 1 4 7
Галандыя 2 1 1 4
ЗША 2 0 2 4
Расія 1 2 1 4
Канада 1 2 1 4
Аўстрыя 1 1 0 2
Германія 1 0 0 1
Швейцарыя 1 0 0 1
Славакія 1 0 0 1
Польшча 1 0 0 1
Швецыя 0 2 0 2
Італія 0 1 1 1
Фінляндыя 0 1 0 1
Славенія 0 1 0 1
Чэхія 0 0 1 1
Украіна 0 0 1 1
Брытанія 0 0 1 1