Сёння на Алімпіядзе ў Сочы прайшлі спаборніцтвы гарналыжніц у суперкамбінацыі. Перамогу атрымала немка Марыя Хофль-Рыш (2.34,62).

Срэбра — у Ніколь Хосп (Аўстрыя) – +0,40, Джулія Манкуза з ЗША на 3-м месцы — +0,53.

Золата Алімпіяды ў фінальным забегу на 1 500 м у шорт-трэку выйграў канадзец Чарльз Хэмлін (2.14,985).

Срэбра заваяваў кітаец Хань Цяньюй. У расіяніна Віктара Ана — бронза.

Такім чынам Канада выйшла на першае месца ў неафіцыйным камандным заліку, калі ўлічваць вартасць медалёў. Нарвегія трымае першае месца па агульнай колькасці ўзнагародаў.

Сёння на Гульнях у Сочы таксама пройдуць спаборніцтвы ў забегу на каньках у мужчын на 500 м (17:55), гонка пераследу ў мужчын у біятлоне (пачатак у 18:00), фінал у могуле (фрыстайл) у мужчын (22:10).

Медалі Алімпіяды (з улікам краін, што заваёўвалі золата)

МедаліЗол.Ср.Бр.Усяго
Канада 2 2 1 5
Нарвегія  2 1 4 7
Галандыя 2 1 1 4
ЗША 2 0 3 5
Германія 2 0 2 4
Расія 1 2 2 5
Аўстрыя 1 2 0 3
Польшча 1 0 0 1
Славакія 1 0 0 1
Швейцарыя 1 0 0 1
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?