9 лютага распачата крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання ў дачыненні да 40-гадовага гамяльчаніна. Вечарам 9 лютага дома падчас сваркі мужчына жорстка збіў бейсбольнай бітай былую жонку і падчарыцу.
31-гадовая жанчына шпіталяваная ў аддзяленне нейрахірургіі абласной клінічнай бальніцы з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу і іншымі траўмамі.
12-гадовая дзяўчынка дастаўлена ў аддзяленне траўматалогіі бальніцы хуткай дапамогі з пераломамі і вывіхамі. Мужчына затрыманы, праводзіцца следства.