Міністры замежных спраў краін ЕС на пасяджэнні ў панядзелак абмяркоўвалі магчымасць увядзення санкцый для чыноўнікаў Украіны, аднак не прынялі іх, паведаміў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус ў кулуарах саміту.

«Гэта вынік дыскусіі. Мы ж не кажам пра меры, якія проста сёння ноччу павінны быць уведзеныя. Мы гаворым пра опцыі, якія могуць быць «на стале», — сказаў ён. Адказваючы на пытанне, ці ішла дыскусія аб увядзенні санкцый, ён сказаў: «Так, вядома». У рэзалюцыі па Украіне не змяшчаецца заявы па санкцыях.

«Калі нешта пойдзе не так, мы неадкладна адрэагуем», — дадаў ён, каментуючы рашэнне рады міністраў ЕС па пытанні санкцый. «Мы не павінны ганарыцца магчымасцю ( ўвядзення - рэд.) санкцый, гэта мера апошняй інстанцыі», — дадаў ён у гутарцы з журналістамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?