Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі (інфляцыя) у Беларусі ў студзені 2014 года ў параўнанні са снежнем 2013 года вырас на 1,6%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Цэны на харчовыя тавары ў студзені 2014 года ў параўнанні са снежнем 2013 года выраслі на 2,3%. Больш за ўсё ў студзені ў параўнанні з папярэднім месяцам падаражэла агародніна — на 14,6%, бульба — на 9%, тытунёвыя вырабы — на 15,9%, алкагольныя напоі — на 4,5%, макаронныя вырабы — на 3,1%. У той жа час назіралася падзенне цэн на яйкі і цукар — на 0,1%.

Цэны на нехарчовыя тавары ў студзені ў параўнанні са снежнем павялічыліся на 0,6%. Больш за ўсё ў студзені падаражэлі медыкаменты і сінтэтычныя мыйныя сродкі — на 1%, веласіпеды і матацыклы, будматэрыялы — на 0,9%.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі павысіліся за месяц на 1,6%. Больш за ўсё ў студзені падаражэлі паслугі ЖКГ — на 2,8%, у тым ліку газазабеспячэння — на 3,3%, ацяплення — на 10,5%, чыгуначнага транспарту ў міжнародных перавозках — на 5,2%, тэатраў — на 6,6%, кіназалаў — на 2,9%, медыцынскія — на 2,8%, санаторна-курортныя — на 3,3%. У той жа час паслугі канцэртных залаў сталі таннейшыя на 5,9%, турыстычныя — на 0,8%.

Афіцыйны гадавы прагноз інфляцыі складае 11%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0