З-за пашкоджання асфальту на 31-м кіламетры МКАД утварыўся вялікі затор.

Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС г. Мінска Алена Волчак.

«Сёння на 31-м кіламетры МКАД у раёне з'езду на вуліцу Шаранговіча з-за перападу тэмператур у некалькіх месцах прасеў грунт.

У выніку на дарожным пакрыцці ўтварыліся ямы шырынёй каля паўметра, глыбінёй каля 20—30 см. У гэтыя ямы трапілі ўжо каля 10 аўтамабіляў, што скончылася для іх пашкоджаннем колаў і падвескі», — распавяла Алена Волчак.

На месцы працуюць інспектары ДАІ, а таксама дарожныя службы.

Пазаштатная сітуацыя сур'ёзна ўскладніла дарожную абстаноўку на гэтым участку МКАД: рух хоць і не перакрыты, але хуткасць на гэтым участку значна знізілася, утварыўся вялікі затор.

На месцы устаноўлены часовыя знакі, у тым ліку якія абмяжоўваюць агульную хуткасць руху. ДАІ просіць вадзіцеляў ўлічваць інфармацыю і па магчымасці аб'язджаць гэты ўчастак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?