«Дарагое яечка да Вялікадня» падумалі музыканты «РСП» і напісалі новую песню на актуальную тэму. 

Як распавёў вакаліст гурту Дзяніс Тарасенка, ідэя напісаць песню нарадзілася як рэфлексія на здымкі эпізоду аднаго фільма на адной мінскай плошчы:

«Мы ўсё былі ўражаныя крэатывам брыгадзіра па масоўцы. Так склалася, што гэта супала і з нашым унутраным настроем. Мы вельмі хутка яе прыдумалі, на наступны дзень запісалі і прэзентуем яе напярэдадні нашага канцэрта, што пройдзе 14-га лютага, каб людзі паспелі вывучыць словы хаця б прыпева і падпявалі нам. Музыкі гэта вельмі любяць!»

У гэтай кампазіцыі «РСП» вырашылі не прывязвацца да канкрэтных падзей і абагульніць у песні розныя перажыванні. Самі музыкі называюць «Что-то не так» песняй пра жыццё і каханне.

«У ёй кожны знойдзе нешта сваё, я гарантую!» — запэўнівае Дзяніс Тарасенка і запрашае на сольны канцэрт «Разбітага сэрца пацана», што пройдзе 14-га лютага ў сталічным клубе «Цэнтр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?