Чацвёрты дзень Алімпіяды. Беларусь дзякуючы Дар'і Домрачавай трыумфуе. А вось Нарвегія дзякуючы дзвюм перамогам у лыжных гонках (Майкен Касперсен Фала і Уле Вігена Хатэстада), срэбру Туры Бергер у біятлоне, вярнула сабе першае месца ў неафіцыйным медальным заліку. У нарвегаў ужо 11 медалёў, з іх 4 залатыя. Столькі ж золата ў Канады і Германіі.

У санным спорце алімпійскай чэмпіёнкай сёння стала Наталі Гайзенбергер (Германія), у хаф-пайпе (сноўборд, мужчыны) — золата заваяваў Юрый Падладчыкаў (Швейцарыя), срэбра і бронзу тут атрымаюць японцы Аюму Хірана і Таку Хіраока.

Першае ў гісторыі жаночае золата ў скачках з трампліна ў жанчын (K 95) заваявала немка Карын Фогт — 247,4 (103,0 + 97,5). Срэбраным прызёрам стала Габрыэла Ірашка-Штольц (Аўстрыя), бронзавым - францужанка Калін Матэль.

У сераду, 12 лютага, на Алімпіядзе будзе разыграна шэсць камплектаў узнагародаў: у тым ліку у бегу на каньках на 1 000 м у мужчын, у хуткасным спуску (горныя лыжы, жанчыны), у фігурным катанні ў парах.

Таксама ў сераду пачнецца мужчынскі хакейны турнір. У сераду гуляюць Чэхія — Швецыя, Латвія — Швейцарыя.

М.КраінаЗол.Ср.Бр.Усяго
1 Нарвегія 4 3 4 11
2 Канада 4 3 2 9
3 Германія 4 1 0 5
4 Галандыя 3 2 3 8
5 ЗША 2 1 4 7
6 Швейцарыя 2 0 0 2
7 Расія 1 3 3 7
8 Аўстрыя 1 3 0 4
9 Францыя 1 0 2 3
10 Беларусь 1 0 0 1
11 Польшча 1 0 0 1
12 Паўд. Карэя 1 0 0 1
13 Славакія 1 0 0 1
14 Швецыя 0 3 1 4
15 Чэхія 0 2 1 3
16 Славенія 0 1 2 3
17 Італія 0 1 1 2
18 Японія 0 1 1 2
19 Кітай 0 1 0 1
20 Фінляндыя 0 1 0 1
21 Вялікабрытанія 0 0 1 1
22 Украіна 0 0 1 1
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0