Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы падзялілі трое навукоўцаў: Леанід Хурвіц (Гурвіч), Эрык Маскін і Роджэр Маерсан.

Нобэлеўскі камітэт заявіў, што ўзнагарода прысуджаецца за стварэньне тэорыі аптымальных мэханізмаў разьмеркаваньня рэсурсаў, якая «дазваляе разьмежаваць сытуацыі станоўчага і адмоўнага функцыянаваньня рынкаў».

«Сёньня тэорыя аптымальных мэханізмаў разьмеркаваньня рэсурсаў мае відавочнае значэньне ў многіх галінах эканомікі і часткова паліталёгіі», ‑‑ гаворыцца ў заяве Нобэлеўскага камітэту.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

Нобэлеўская прэмія па эканоміцы — адзіная, якая не згадвалася ў тэстамэнце Альфрэда Нобэля. Яна была заснавана ў 1968 г. Банкам Швэцыі, а потым уключана ў групу нобэлеўскіх прэмій.

Бі-бі-сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0