Краіна, якая знаходзіцца ў коме: журналіст «Дождя» напісаў раман пра сучасную беларускую гісторыю
Выйшаў чарговы нумар тыднёвіка «Наша Ніва».

У нумары:
— Чыноўнікі распісаліся ў неканкурэнтнасці. З такімі заявамі выступілі Міхаіл Мясніковіч, Пятро Пракаповіч і Павел Латушка.
— Колькі існуе беларуская апазіцыя, столькі яе і папікаюць, што «страшна далёкія яны ад народа». У Гомелі абіраюць яшчэ аднаго дэпутата палаты прадстаўнікоў.
— Мемарыял «Мужнасць» і «раззлаваныя беларусы». «Наша Ніва» паразмаўляла са знаным архітэктарам Ірынай Лаўроўскай, якая займалася мемарыялізацыяй Брэсцкай крэпасці, а таксама ўдзельнічала ў стварэнні мемарыяла.
— Публіцысты замест навукоўцаў. Непрыгожыя справы робяцца ў Гродзенскім універсітэце.
— Страшны выпадак у мінскім раддоме. Здаровая жанчына памерла пасля родаў.
— Мяняю трохпакаёўку ў Магілёве на маласямейку ў Мінску. Колькі каштуе жыллё ў рэгіёнах?
— «Яе хавалі, як маладую — у вясельным строі». Дзяўчына вярталася з царквы, калі яе збіла аўто.
— У пошуках крыжа. Камертон Сяргея Ваганава.
— Спроба ўзаконіць трасянку: куды пісаць звароты.
— Краіна, якая знаходзіцца ў коме. Журналіст расійскага тэлеканала «Дождь» напісаў раман пра падзеі сучаснай беларускай гісторыі. «Я напісаў не агітку, а моцны раман», – пераконвае Аляксандр Філіпенка.
— Падбіты на ўзлёце. «Некаторыя не змаглі пазбегнуць рэпрэсій ужо на пачатку свае дарогі ў вялікі свет» – пра Фёдара Макаранку (1928—1983) піша прафесар Аляксей Пяткевіч.
— Паўстанец Каліноўскага, які пражыў 108 гадоў. Ігнат Абрамовіч за ўдзел у паўстанні трапіў на катаргу, але дажыў да Другой сусветнай.
— Ранішнік. Апавяданне Уладзіслава Ахроменкі.
— Героі Алімпіяды: ад Б’ёрндалена да Домрачавай. Людзі, якія здзівілі ў Сочы.
* * *
Новы нумар падпісчыкі атрымліваюць у сераду, а ў кіёсках ён з'яўляецца ў раніцу ў чацвер.
Раней, чым у кіёсках, НН з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр.Незалежнасці, 34а, ст.м. «Плошча Перамогі») і этнакраме «Рагна» (вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»).
Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.
Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП

-
Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу. Інакш дзяржава скарыстае тыя грошы сама
-
5+ спосабаў падтрымаць і падзякаваць «Нашай Ніве» — некаторыя з іх не будуць каштаваць вам ні капейкі
-
Калі вы ў Літве, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як
Каментары