19 лютага (серада) ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу п’есы Оскара Ўайлда «Саламея».
У прэзентацыі для стварэння ўайлдаўскага і каляўайлдаўскага кантэксту возьмуць удзел перакладчыца п’есы на беларускую мову Кацярына Маціеўская, а таксама перакладчыкі Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева
Пачатак а 20-й. Уваход вольны.
Пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»