Знакаміты савецкі і малдаўскі кампазітар Яўгеній Дога выказаў незадаволенасць тым, як была апрацавана яго музыка, выкарыстаная падчас цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Сочы. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Я рады, што маю музыку пасля Алімпіяды-80 зноў уключылі ў праграму адкрыцця алімпіяды Сочы-2014, — піша Дога.— Але як так можна — выкласці гэтую музыку не ведаю кім пры жывым аўтары!? Мне нават не паведамілі, што нехта будзе «апрацоўваць» мяне. Навошта? І нават на запіс не быў запрошаны».

Дога заявіў, што «згубіў твар гэтай «аранжыроўкай», бо, па яго словах, «вальс заваяваў прызнанне дзякуючы выключнай аркестроўцы з хорам і з правільна выбудаванай драматургіяй», якая адсутнічала на цырымоніі адкрыцця Гульняў.

«Камусьці захацелася пракаціцца на чужым кані? Дрэнны вершнік!» — сказаў на заканчэнне кампазітар.

Нагадаем, раней спявачка Земфіра была абураная тым, што яе музыка была выкарыстаная на адкрыцці Алімпійскіх гульняў без яе дазволу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?