Рэжысёр Юры Хашчавацкі пракаментаваў выказванне ізраільскага пасла Іосіфа Шагала пра тое, што беларускія палітвязні — крымінальнікі.

«Амбасадар Ізраіля адразу пачаў пра такое гаварыць, як толькі прыехаў. Амбасадар Ізраіля відавочна для мяне чалавек, які замяшаны ў карупцыйных схемах, у якіх замяшаныя высокія чыны аж да міністра замежных спраў Ізраіля Авігдора Лібермана. Амбасадар Ізраіля — гэта Шагал, але не туды. Гэта проста нягодны чалавек. Што яго каментаваць?

Толькі байкотам канкрэтнага амбасадара можна выправіць гэтую сітуацыю. Ведаю, што шмат хто з маіх калегаў, якіх я паважаю, якія прыстойныя людзі, яны тым не менш ходзяць, сустракаюцца з ім. Яму трэба абвясціць не проста байкот, а проста трэба патлумачыць яму… мне спадабалася, як Новікаву, нашаму прапагандысту вядомаму з БТ, вылілі кубак кавы на галаву на вуліцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?