У чацьвер, 13 лютага, адбудзецца чарговая прэзентацыя выданняў «ARCHE» ў Магілёве з удзелам гісторыка Анатоля Сідарэвіча і публіцыста Валера Булгакава.

Разам з апошнімі выпускамі часопіса («Беларусь у цяні Палесься», «Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты») будуць прадстаўленыя кнігі «Рускі Вавілон. Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Беларусі і Ўкраіне» Сяргія Плахія, «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі» Яна Шумскага,»Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.» Марка Бартушкі, «Хроніка Белай Русі» Алеся Белага, «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы» Эдмундаса Гімжаўскаса, «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.» Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча, «Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час», прысвечаная памяці Паўла Лойкі, «За родную мову й праўдзівы назоў» Яна Станкевіча, «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час» і дзясяткаў іншых выданняў.

Сустрэча пачнецца а 19:00 у цэнтры «Кола сяброў» (завулак Чкалава, 16). Даведкі па т.: (29) 388-35-61; (29) 245-64-52 (Алег).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0