Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька застаўся задаволены тэмпамі будаўніцтва гасцінічнага комплексу катэгорыі «чатыры зоркі» ў будынку былога кляштара бернардзінцаў у Верхнім горадзе. Пра гэта ён паведаміў журналістам падчас азнаямлення з будаўніцтвам 12 лютага.

«Працы, як мы пераканаліся, знаходзяцца на завяршальнай стадыі, - адзначыў Ладуцька. — Ужо прызначаны дырэктар гасцініцы і дырэктар рэстарана, ідзе падбор персаналу. Аб'ект будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў сакавіку, і спадзяюся, што з красавіка тут ужо будуць жыць пастаяльцы. Да адкрыцця будзе вызначана і назва гасцініцы».

Заказчыкам аб'екта выступае камунальнае прадпрыемства «Мінская спадчына», падрадчык — АТ «Мінскпрамбуд». Гасцініца складаецца з двух комплексаў і разлічана на 48 нумароў. Пры гасцініцы будзе дзейнічаць рэстаран, сауна і трэнажорная зала, паведаміў БелаПАН.

Рашэнне рабіць гатэль у будынку былога кляштару было прынятае ў 2007 годзе. Мінскія вернікі дваццаць гадоў дамагаліся вяртання адабранага яшчэ ў 1863 г. кляштара з касцёлам Святога Язэпа.

Чытайце таксама:

Кляштар з прэзыдэнцкім люксам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0