У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім Міхаіл Жызнеўскі заклікае мітынгоўцаў не чапаць салдатаў тэрміновай службы.

На невялікім адрэзку відэа бачна, як 19 студзеня на вуліцы Грушэўскага яшчэ жывы Міхаіл Жызнеўскі супакойвае людзей і сочыць за парадкам, каб не было правакацый.

Ён таксама заклікае не чапаць салдатаў унутраных войскаў, паколькі яны нікога не білі.

Грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі быў забіты ў Кіеве 21 студзеня падчас сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага. Смерць Жызнеўскага наступіла ад скразнога агнястрэльнага ранення грудной клеткі з пашкоджаннем аорты ў вобласці сэрца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?