«Я павінен адзначыць, што ў апошнія два гады (асабліва ў канцы мінулага — пачатку гэтага) я адзначаю досыць рэзкае зніжэнне якасці нашай прадукцыі», — заявіў Сямашка, якога цытуе БелТА.

Прызнанні пакуль цяжка даюцца чыноўніку, але ён ужо пачаў казаць пра забароненае.

«Мы аказаліся неканкурэнтнымі ў гэтай крызіснай сітуацыі, калі назіраецца ўсеагульная рэцэсія па цэнах. Таму што прадпрыемствы перагружаныя велізарнай падатковай нагрузкай у дачыненні да іншых сектараў эканомікі і іншых краін, перакрыжаваным субсідыяваннем па энергетыцы. З такімі высокімі тарыфамі ў Еўропе можна назваць толькі адну- дзве краіны, якія вышэйшыя за нашу па электраэнергіі. Акрамя таго, прадпрыемствы перагружаныя велізарнай крэдытнай нагрузкай, якую трэба браць пад 50-60%, сацыяльнай нагрузкай. У гэтым крызісе мы не змаглі трохі ніжэй апусціцца па цане… Плюс яшчэ гэта пагаршаецца якасцю», — канстатаваў Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?