Міністэрства адукацыі і навукі Таджыкістана адмяніла выходныя дні для школьнікаў і студэнтаў. Навучэнцы сярэдніх школ і ВНУ будуць вучыцца сем дзён у тыдзень для таго, каб нагнаць упушчаны курс навучальнай праграмы.

Прабелы ў праграме з'явіліся з-за падаўжэння месячных зімовых канікул у сувязі з рэзкімі халадамі, што абрынуліся на краіну ў лютым. Адпаведны загад падпісаў міністр адукацыі і навукі.

Сямідзёнка працягнецца да канца красавіка.

Пры гэтым кожнай навучальнай установе будзе дадзена права, у залежнасці ад умоваў надвор'я, самой прымаць рашэнне, калі мяняць расклад дадатковых заняткаў.

Паслабленні зроблены толькі для пачатковых класаў. Яны будуць вучыцца шэсць дзён у тыдзень.

Навучальныя ўстановы краіны штогод на працягу апошніх гадоў сутыкаюцца з праблемай адсутнасці цэнтралізаванага ацяплення ў зімовы час.

У Таджыкістане, які адчувае апошнія 15 гадоў дэфіцыт электраэнергіі у маразы пачынаюцца сур'ёзныя перабоі з электрычнасцю. Бесперабойна электраэнергія падаецца толькі ў Душанбэ і ў Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці.

Астатняя частка краіны, асабліва сельскія рэгіёны, адключаныя ад электразабеспячэння па 12—16 гадзін у суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?