Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня Арганізацыйнага камітэта Кангрэса і дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч. 

«Нам ужо прыйшло некалькі заявак на стварэнне секцый па палітыцы, эканоміцы, гісторыі, мовазнаўстве. Была і экзатычныя заўяка ад даследчыка-некрапаліста, — кажа Андрэй Казакевіч. — Але мы заахвочваем падаваць заяўкі не толькі прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, але і на арганізацыю круглых сталоў, майстар-класаў, прэзентацый, абмяркаванняў актуальных грамадскіх праблем».

Заяўкі на стварэнне секцый (панэляў) арганізатары прымаюць да 20 сакавіка. Падаць заяўку можна праз спецыяльную анлайн-форму.

У красавіку пачнецца прыём індывідуальных заявак ад навукоўцаў, які працягнецца да 2 чэрвеня.

Прымаюцца і заяўкі на Прэмію за найлепшую навуковую публікацыю, якая была заснавана ў мінулым годзе. Сёлета прэмію ў трох намінацыях (гісторыя, сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя навукі) будуць даваць як за найлепшую навуковую публікацыю, так і за найлепшую манаграфію.

«Сёлета мы збіраемся змясціць акцэнт на ўсход і засяродзіцца на жыцці Беларусі ў кантэксце ўсходнееўрапейскага рэгіёна, а таксама ў кантэксце міжнародных адносін з Кітаем і Індыяй, — кажа Казакевіч.

Таксама мы нададзім вялікую ўвагу гістарычнай памяці, элементу, якога вельмі бракуе Беларусі. Таму

ў цэнтры Кангрэса апынуцца шматлікія юбілеі 2014 года: юбілей Аршанскай бітвы, угодкі пачатку Першай сусветнай вайны, гадавіна вызвалення Мінска ў 1944 годзе.

На кангрэсе мы плануем арганізаваць вялікую выставу, прысвечаную Аршанскай бітве і традыцыі святкавання перамогі ў ёй. Мы ўжо сабралі дастаткова матэр'ялаў для экспазіцыі».

Ад адзначэння яшчэ адной даты — юбілея выбараў 1994 года — Аргкамітэт вырашыў ухіліцца, бо гэта залішне палітызуе навуковую канферэнцыю.

Казакевіч дапусціў, што можна было б асвяціць гэты перыяд праз юбілей прыняцця Канстытуцыі 1994 года.

«На 4-м Кангрэсе мы чакаем каля 400 удзельнікаў.

Прыкладна столькі навукоўцаў з'ехалася на Кангрэс летась. Пры гэтым больш за 40% удзельнікаў з'яўляліся супрацоўнікамі дзяржаўных універсітэтаў, музеяў, даследчых устаноў Беларусі.

Прыемна, што вядомасць гэтага мерапрыемства расце. Аднак мы жадаем засяродзіцца на якасным вымярэнні падрыхтоўкі секцый, прэзентацый абмеркаванняў. Увогуле, мы ідзем да таго, каб Кангрэс дзейнічаў паводле канонаў міжнароднай акадэмічнай супольнасці», — паведаміў Казакевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?