• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Свет
14.02.2014 / 11:43

Такое не даруецца: МЗС Расіі зрэагаваў на выбачэнні CNN наконт брэсцкага помніка «Мужнасць»

У МЗС Расіі прынялі да ведама афіцыйныя прабачэнні тэлеканала CNN, якія яго кіраўнікі перадалі асабіста падчас сустрэчы з паслом РФ у ЗША Сяргеем Кісляком, што прайшла на днях у расійскай дыпмісіі ў Вашынгтоне.

Пра гэта паведамляе ўпаўнаважаны МЗС Расіі па пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права Канстанцін Далгоў на сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства. 

Паводле інфармацыі Далгова, прадстаўнікі CNN заявілі, што выказваюць шчырыя шкадаванні адносна здарэння, а ў дачыненні да размяшчэння матэрыялаў, якія апаганілі памяць загінулых у вайне з нацызмам, праводзіцца «ўнутранае расследаванне». 

«У сваю чаргу пацвярджаем нашу прынцыповую ацэнку, што знявагу памяці гераічных абаронцаў Брэсцкай крэпасці, чым бы гэта ні спрабавалі растлумачыць, нельга апраўдаць і дараваць.

Дапускаем, што аўтар скандальнага «рэйтынгу помнікаў» дрэнна знаёмы з гісторыяй, а тыя, хто даваў згоду на яго публікацыю, не мелі «злых намераў», як нас зараз спрабуюць запэўніць. Але трэба разумець, што такія безадказныя дзеянні нанеслі сур'ёзны ўдар па рэпутацыі CNN, прывялі да далейшага зніжэння рэйтынгу гэтага тэлеканала ў Расіі», — заявіў Далгоў. 

«Будзем і далей рашуча спыняць спробы фальсіфікацыі гісторыі, прыніжэння ключавой ролі Савецкага Саюза ў дасягненні перамогі ў Другой сусветнай вайне», — сказаў расійскі дыпламат. 

Нагадаем, 23 студзеня на сайце тэлеканала CNN быў апублікаваны спіс адзінаццаці «самых выродлівых помнікаў». Манумент «Мужнасць» комплексу «Брэсцкая крэпасць» у спісе значыцца пад нумарам 2. 6 лютага перад артыкулам з'явілася паведамленне ад рэдакцыі. «Мы разумеем, што ўключэнне Брэсцкай крэпасці-героя аўтарам у гэты артыкул зняважыла пачуцці людзей у Беларусі. Гэта было ненаўмысна, і мы прыносім прабачэнні. Аўтар артыкула меў намер зрабіць гумарыстычны агляд манументальнай архітэктуры па ўсім свеце. CNN прызнае, што гэты помнік мае свяшчэннае значэнне для тых многіх людзей, якія шануюць ахвярнасць салдат», — гаварылася ў паведамленні. Пазней спіс быў выдалены з сайта тэлеканала, паведамляе БелаПАН.

«Наша Ніва» паразмаўляла пра скандал са знаным архітэктарам Ірынай Лаўроўскай, якая займалася мемарыялізацыяй Брэсцкай крэпасці, а таксама ўдзельнічала ў стварэнні мемарыяла.

Ірына Лаўроўская — ідэальны чалавек, каб ацаніць з розных бакоў спрэчку вакол манумента «Мужнасць» у Брэсцкай крэпасці. Яна сама архітэктар і даследчык архітэктуры — доктар навук. Як грамадская дзяячка, яна займалася пытаннямі мемарыялізацыі крэпасці. А студэнткай яна брала ўдзел у будаўніцтве мемарыяла.

«Наша Ніва»: Як будавалася «Мужнасць»? Ці праўда, што для стварэння перспектывы на яго быў зруйнаваны Белы палац? Увогуле, як ствараўся мемарыяльны коплекс крэпасці?

Ірына Лаўроўская: Мемарыял пачалі будаваць у 1965. Тады святкавалася 20-годдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, былі вялікія датацыі, гэта была ўсесаюзная будоўля. Да таго ж, у 1966-м у Брэсце адкрылі Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, з моцным прафесарскім складам і архітэктурным факультэтам. Некаторыя з выкладчыкаў былі задзейнічаны ў праекце. У будоўлі ж увесь горад удзельнічаў, мы са студэнтамі ў 1972-м былі далучаныя да працэсу.

Я сама бачыла, як руіны крэпасці прычэсвалі адбойнікамі, змяншалі вышыню інжынернага корпуса і калегіума. Гэта была мастацкая работа адбойным малатком па стварэнні руін.

А Белы палац быў разабраны не тады, а недзе ў 50-х гадах. Хадзілі легенды, што маршал Цімашэнка загадаў разабраць, бо ён быў у небяспечным стане.

«НН»: Вам «Мужнасць» падабалася?

ІЛ: Не, мне не падабалася. Я, можна сказаць, вырасла ў крэпасці — мы бавілі там шмат часу ў дзяцінстве. Мы з бацькамі хадзілі туды адзначаць 9 Мая. Гэта было сапраўднае народнае свята: раскладалі абрусы, прыносілі ежу, спявалі песні — там было народнае гулянне, бо франтавікі тады былі яшчэ маладыя людзі. Пасля стварэння мемарыяла гэта перастала быць звычаем, берасцейцы перасталі туды хадзіць.

Я памятаю свае пачуцці, калі бацькі расказвалі пра вайну, пра крэпасць, я глядзела на траву ў крэпасці, і мне падавалася, што яна барвовая ад крыві, адбіўся гэты колер у памяці.

Калі гаварыць пра мастацка-вобразную частку «Мужнасці», маштаб перадушыў усё. Шмат пафасу ў мемарыяле. І гэта дрэнна спалучаецца — пафас і гераізм.

«НН»: «Мужнасць» — гэта твор у стылі познесавецкага «суворага мастацтва», здаецца?

ІЛ: Упершыню быў зроблены такі маштаб скульптуры, спосаб фармоўкі таксама выкарыстоўваўся ўпершыню. Ён называецца «пераносная апалубка», калі манумент будаваўся — ён вырастаў на вачах. Дарэчы, па словах нашых выкладчыкаў, стваральнік «Мужнасці» Кібальнікаў казаў, што ён павялічыў маштаб скульптуры Маякоўскага ў Маскве і так стварыў манумент для крэпасці.

Увогуле, што сёння ацэньваць «Мужнасць»? Гэта трэба было казаць тады, на мастацкіх радах, аднак тады быў такі час: жыццё было перанасычана пафасам, пры гэтым ветэраны былі без уласных кватэраў.

Нядаўна ў Брэсце паставілі помнік да 1000-годдзя горада, які аказаўся калькай з помніка Кацярыне ІІ у Адэсе, усё гэта не салідна…

Мае бацькі, ды і іншыя франтавікі, не любілі гэты мемарыял, удзельнічалі ў яго стварэнні, дапамагалі, але гэты пафас манумента быў непатрэбны і штучны.

Брэжнеўская няпраўда раздражняла і злавала, мой бацька казаў: «Ветэранаў вайны засталося мала, але з кожным годам прыбаўляецца тых, хто ішоў шэрагамі смершаўцаў».

«НН»: Некаторыя з беларускіх інтэрнаўтаў сцвярджаюць, што такія помнікі нельга ацэньваць як твор мастацтва. Што калі за гэтым стаіць пакутніцтва людзей, такі помнік не можа быць прадметам зубаскальства. Вы дачка афіцэра, ведаеце цану ратнаму подзвігу. На вашую думку, наколькі такі падыход можна лічыць правільным?

ІЛ: Кожны мае права на ацэнку твораў мастацтва. Форма, якую абраў канал CNN, была не найлепшая, але давялі скандал да міжнароднага ўзроўню дарма. Сам Кібальнікаў, дарэчы, упадабаў, калі «Мужнасць» пачала зарастаць мохам.

«НН»: Якой вы бачыце ідэальную будучыню крэпасці? Што там павінна быць? І што, дарэчы, чуваць пра ідэі аднаўлення хаця б часткі архітэктурных жамчужын Старога Берасця, якія былі знесены для будаўніцтва імперскай крэпасці ў ХІХ ст.? Ці пайшла справа далей за словы?

ІЛ: Уступная фаза – праектная прапанова па рэвіталізацыі некаторых частак яе, была зроблена. Далей трэба вельмі ўдумлівая праца, і перш за ўсё навуковая, даследніцкая, археалагічная, трэба кансэрвацыя і дэлікатнасьць ва ўсім. Добра было б, каб Акадэмія навук больш шчыльна ўзяла пад апеку тэрыторыю старога горада і крэпасці. Тут столькі яшчэ невядомых і незразумелых цікавостак, загадак. Адна царква Святога Мікалая чаго вартая – калі ў ёй у 1596 годзе была падпісана царкоўная ўніяёй было ўжо каля 200 год, ці гэта не цікава навукоўцам, турыстам? Якой, калі яна была збудавана? Ці не тая ж гэта мураваная царква св.Пятра, вядомая ў Брэсце з 13 стагоддзя?.

Тэрыторыя крэпасці, гэта ўнікальная гістарычная пляцоўка. Тут стаяў адзін з найбольш старых гарадоў нашай краіны, тут адбываліся падзеі, якія паўплывалі на гісторыю ўсёй Еўропы, сама крэпасьць, яе будоўля, яе місія і абарона ў 1939 і 1941 – толькі адзін з шыкоўных гістарычных пластоў.

Тэрыторыя крэпасці мусіць набыць новае жыццё, і не дай нам Бог, за масштабнымі праектамі зноўку забыцца пра гараджан, пра нашых сапраўдных продкаў і нашых нашчадкаў.

 

Гутарыў Юрась Ускоў

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
МУС Расіі прапанавала вызваліць беларусаў і дыпламатаў ад дактыласкапіі
Палітыка і грамадства
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
У Мінабароны выклікалі ваеннага аташэ Украіны

Мінздароўя: За суткі — 1757 выпадкаў кавіду
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Усяго патроху
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю

Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
МУС Расіі прапанавала вызваліць беларусаў і дыпламатаў ад дактыласкапіі
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
СААЗ: Пра смяротныя выпадкі пасля «амікрона» пакуль не паведамлялася
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Галоўнае
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
Усяго патроху
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх