«РСП» павінны былі даць канцэрт у мясцовым Skyy Bar, але літаральна ў дзень канцэрту стала вядома, што іх выступ не адбудзецца. Прадстаўнікі гарадскіх уладаў выказаліся супраць правядзення мерапрыемства.

Нягледзячы нават на тое, што арганізатары мелі гастрольнае пасьведчанне на гэты канцэрт. «Кіраўніцтва Дома культуры, у якога арандуе памяшканне Skyy Bar, папрасіла нас канцэрт не праводзіць. Ім не спадабалася, як пазіцыянуе сябе гурт. І мы нічога не можам зрабіць, нават маючы гастрольку», — кажа арганізатар канцэрту Аляксандр Дзелянко.

14 лютага «Разбітае сэрца пацана» далі аншлагавы канцэрт у клубе «Цэнтр» у мінскім Палацы рэспублікі, пытанняў правядзення не ўзнікла.

16 лютага ў гурта запланаваны канцэрт у Гомелі, 2 сакавіка ў Мінску, а 26 сакавіка ў Маскве.

Некалькі дзён таму гурт прадставіў новую песню «Что-то не так», якая выклікала вялікі розгалас у сеціве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?