Пасьля выданьня праекту «Песьні Свабоды» лэйбл «VoliaMusic» узяўся за рэалізацыю складанкі, якая будзе прысьвечана 20-м угодкам чарнобыльскай катастрофы. «Тэма Чарнобыля – заўжды актуальная, у тым ліку і сярод музыкаў», – кажа завадатар праекту Puper.

Плянуецца сабраць усе ранейшыя вядомыя песьні пра Чарнобыль, экалёгію, радыяцыю: ад «бондаўскага» «Радыяактыўнага блюзу» – да «Радыяцыі» ў выкананьні «Тарпача». У дыск увойдзе і відэакліп на песьню «Крамы» «Гомельскі вальс».

Узяць удзел у складанцы пад працоўнай назвай «Чарнобыльскі вецер» можа кожны гурт. Свае музычныя творы на тэму Чарнобылю, радыяцыі, экалёгіі, прыроды можна дасылаць да 26 сакавіка.

Е-mail праекту – kryw.mzr@ gmail.com, тэл.: 8 (029) 3948927.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?